Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

2 июля 2019

Свята-конкурс суседзяў

Традыцыйнае свята-конкурс “Добры дзень, суседзі!” прадоўжылася 30.06.2019г. у аг.Лелюкі. Жыхары Бакштаўскага сельсавета святочнай дэлегацыяй на чале з старшынёй сельвыканкама Буляком Аляксандрам Уладзіміравічам завіталі да лелюкінскіх суседзяў. 

Сярод конкурснай праграмы з канцэртнымі выступленнямі, выставамі народнай творчасці гаспадароў і гасцей, цікавай і непаўторнай з’яўляецца сустрэча. Таму ў пачатку аг.Лелюкі гасцей сустрэлі хлебам-соллю, а старшыням суседскіх сельсаветаў прапанавалі незвычайны транспартны сродак – пару спрытных коней для верхавой язды.
Свята-конкурс праходзіла на пляцоўцы школьнага стадыёна.

Старшыня Лелюкінскага сельвыканкама Станіслаў Станіслававіч Алешчык прывітаў суседзяў вясёлай песняй і добрымі словамі. Творчыя калектывы аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в.Бакшты, сектараў культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадкоў Дайліды і Лелюкі шчодра дарылі гледачам сваё майстэрства. 

Пляцоўка свята была напоўнена песнямі, танцамі, працавалі выставы народнай творчасці, атракцыёны, гандаль.