Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

10 июня 2019

Майстар-клас “Беларускія прысмакі, ці Ежа нашых продкаў”

Калектыў Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі працягвае сваю працу над праектам “Беларускі чацвер”. Асноўная мэта праекта – папулярызацыя беларускай мовы, літаратуры і культуры. 

Новае паўгоддзе мы распачынаем шэрагам мерапрыемстваў беларускай тэматыкі, першым сярод якіх стаў яркі і цікавы майстар-клас “Беларускія прысмакі, ці Ежа нашых продкаў”.

Бібліятэкары запрасілі наведвальнікаў прышкольнага лагера “Ивьеград” (Іўеўская СШ) у беларускую хату, дзе іх з беларускай гасціннасцю сустракала сапраўдная гаспадыня.

Духмяная верашчака, запечаная сакавітая бульба, хатнія каўбасы, залацістыя дранікі, бліны, клёцкі, саленні, бярозавік, напоі на травах і ягадах... . Самабытнасць і смак родных страў адчулі ўдзельнікі мерапрыемства ў дзіцячай бібліятэцы, дзе можна было не толькі пагуляць у беларускія народныя гульні, адгадаць загадкі, паслухаць прыказкі і прымаўкі, але і пакаштаваць традыцыйную беларускую ежу і нават павучыцца яе гатаваць.

На выставе былі прадстаўлены кнігі і часопісы, з дапамогай якіх можна было знайсці рэцэпты нацыянальнай кухні беларусаў і пазнаёміцца з традыцыямі і бытам беларускага народа.